Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Пры такіх умовах у панскіх слуг няма пэўнасьці за забясьпечанасьць свайго дабрабыту.

Рабі, працуй кладзі ты сілы
У гэты дол чужы, пастылы
І горкім потам аблівайся;
Зрабіў парадак—выбірайся:
Ды йзноў ідзі адсюль у госьці…
Эх, вы паны! Эх, ягамосьці!. (IV p., 35 стар.).

Адгэтуль ўздымаецца ў грудзёх селяніна бунт-протэст проці таго зьдзеку, які падзяляе люд на дзьве няроўныя часьціны:

На багачоў і на галоту.
Адным — сланяцца каля плоту
Сваіх задворкаў цёмна-брудных
У мысьлях-думках шэра-будных,
Жыць у гразі, хадзіць сляпымі
ў імгле пустой і ў едкім дыме,
Цярпець пакорліва, маліцца
І з гэтай доляю гадзіцца,
А ўсе надзеі на збавеньне
І на канец таго мучэньня,
Які настане усё-ж нарэшце,
На той бок сьмерці перанесьці!
Другім — тут рай і панаваньне
І ўсіх дабротаў спажываньне.
Ты ім служы, ты ім працуй
І нейкі страх прад імі чуй! (XXIX р., 263 стар.).

Гэты протэст, як быццам чырвонаю стужкаю праходзіць праз усю поэму і іншы раз вырываецца ў Міхала ў воклічах абурэньня, як прыкладам:

Але-б вы самі спрабавалі,
Калі б у вочы вам плявалі
І вас агіднаю зьнявагай
Па сэрцы білі-б, як тэй шлягай
А ты маўчы, сьвяці вачамі
Перад паўпанкамі, панкамі
І перад панскім розным збродам,
Цярпеньнем скованы, як лёдам! (IX р., 74 стар.).