Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Якія дворы, божа мілы!
А ўсюды бедны люд, пахілы
Кішыць, гаротны, як мурашкі,
І ўздых задушаны ды цяжкі
Гатоў з грудзей яго прарвацца,
На гоман думак адазвацца:
„Эх, дзецца людзям бедным недзе!“

(XXVII р., 250 стар.).

|}

Ня дзіва, што пры такім парадку ўсё ў жыцьці безьзямельнага хлопа залежыць ад асобы пана. Чым агідней пан, тым больш цяжарным становіцца жыцьцё хлопа. Вось чаму такое вялікае значэньне мае для лясьніка асоба лясьнічага.

Вельмі значным здарэньнем пасьля пажару хаты ў жыцьці жыхароў Парэчча зьявілася сьмерць старога лясьнічага.

На другі дзень, калі Міхась ужо крыху праспаўся,

Ў абход сягоньня ня зьбіраўся,
Другія думкі і настроі
Ўсё не даюць яму спакою:
За кім лясьніцтва застанецца?
Адкуль і хто сюды прыпрэцца,
Пасаду вольную заступіць?..

Урэшце аб‘езчык Ксаверы прыносіць у хату зьвестку аб новым лясьнічым:

— Не падвязло нашаму брату:
Пякельны пан! — Ксавэры кажа:
Як ноч, на нас, на ўсіх ён ляжа:
То пан Ракоўскі з-пад Татаркі!
Як, кажуць, пан занадта шпаркі…
— А як-жа! чуў я, што за пташка!
Лядачы нораў, лае цяжка;
Яшчэ і звычай такі мае,
Што з кулакамі налятае…
І праўда, пан быў злы, паганы
І зьвераваты, надзіманы;
І мух ня мала меў у носе…
І шмат цяжэй тут павялося… (IX р.).