Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

У паноў свае клясавыя інтарэсы; яны чужыя і духоўна беларускаму хлопу. Яны гавораць між сабой на польскай мове і ідэалізуюць Польшчу.

Ешчэ Польска ня згінэла
Покі мы жыемы —

зачынае пан равізовы на банкеце… У думках паноў ўстае ня проста Польска, а Польска XVIII ст. з яе рэжымам панскай охлёкратыі, бо іншай новай Польскі, дзе быў-бы гаспадаром працоўны народ, паны ня могуць сабе і ўявіць.

Цяжар становішча працоўнага люду павялічваецца ўяўленьнем іх бяспраўнасьці і немагчымасьці цягацца з панам і абараняць сябе ад зьдзекаў і ўціску пры дапамозе закону.

І крыўда ў тым, мае вы людзі:
І хто-ж то волю даў паскудзе?
На што зямля іх, катаў, носіць?
Ой, хто-ж ад іх не загалосіць?
А дзе на іх шукаць управы,
Бо суд „праўдзівы“, суд „ласкавы“
Паноў за зьдзекі не карае.
І хто цябе тут падтрымае?
Каму паскардзіцца і дзе? (X р., 81 стар.).

Відавочна адчыняецца перад вачыма працоўных і праўдзівы характар, як быццам па-за клясавай улады цара…

— Ото разгон і шыр якая, —

разважае сам з сабою дзядзька па дарозе ў Вільню, калі ён едзе зайцам у цягніку.

Зірнеш — ня згледзіш канца-краю.
І гэта ўся зямлі армада
Гаспадара-цара аблада!
Вялікі богач ён на сьвеце.
Ды толькі бедны яго дзеці:
Ядуць хлябок яны з мякінай,
Зайцамі езьдзяць па машыне,