Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ПОЭМА „НОВАЯ ЗЯМЛЯ“, ЯК МОНУМЭНТАЛЬНЫ ТВОР У БЕЛАРУСКАЙ ПОЭЗІІ.

Першае пытаньне, якое можа зьявіцца ў адносінах да новага літаратурнага твору — гэта пытаньне аб родных або падобных яму зьявах у літаратуры.

Калі падыходзіць з гэтым пытаньнем да найвялікшай поэмы Якуба Коласа яго поэмы „Новая зямля“, — дык як-бы адразу, агдлядаючы зьявы мінуўшчыны, думка спыняецца на монумэнтальных творах двох вядомых пісьменьнікаў, двох знаёмцаў мінулага сталецьця: творах расійскага поэты Пушкіна, асабліва на яго романе „Евгений Онегин“, і польскага поэты, славутага цëскі беларускага пісьменьніка, Адама Міцкевіча, такіх яго творах, як „Pan Tadeusz“ і, часткова, „Dzіady“.

Ідэя параўнаньня паміж творамі Якуба Коласа і А. Пушкіна ня нова. Гэтая ідэя, напр., прыметна выступае ў Карскага ў яго III т. „Белоруссы“. Тут Карскі робіць параўнаньне паміж поэмай Коласа „Сымон Музыка“ і романам „Евгений Онегин“ з боку іx пабудовы — „построения“, знаходзячы для сябе падставу ў тэй акалічнасьці, што „Колас стал писать свое произведение отдельными частями с большими перерывами, с 1911 года и закончил его только в 1918 г.“ („Белоруссы“, т. III, II. 1922, стар. 305). Параўнаньне паміж творамі Пушкіна і Міцкевіча, з аднаго боку, і адрыўкамі поэмы, якія былі надрукаваны ў часопісях да 1921 г. — з другога,