Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

нейшы выяў творчасьці поэты. Што такое „Безназоўнае“? „Гэта“, як адзначае Ўл. Дзяржынскі, „гісторыя ў вобразах на крыльлях музыкі аб нашым недалёкім мінулым, гісторыя адраджэньня беларускага працоўнага народу, гэта, урэшце, найдасканальшы сынтэз дзьвёх эпох, да і пасьля Кастрычнікавай… І цяжка сказаць, якая з гэтых эпох зарысована сьмялей, якая з іх выклікае большае ўражаньне, хаця зарысованы яны ў такіх адменных колерах, хоць прасякнуты яны такою адменнай настраёвасьцю“[1]. Я-б казаў, што „Безназоўнае“, як і іншыя выявы творчасьці Купалы за апошнія гады, гэта ― адбітак ходу пролетарскай рэволюцыі ў Беларусі, гэта ― сынтэз інтэрнацыяналізму ідэолёгіі і нацыянальнасьці эмоцый абодва струмені зьліваюцца ў адно. Інтэрнацыянальныя лёзунгі афарбаваны нацыянальным колерам; так і тут:

Беларусь на куце
Ў хаце сваёй села, —
Чарка мёду ў руцэ,
Пазірае сьмела.
........
А суседзі глядзяць,
Дзівяцца суседзі:
— То-ж яна з мужыкоў,
А як вышла ў людзі!

Поэта ня толькі сьніць сны аб Беларусі, але ў яве бачыць, як Беларусь займае пачэсны пасад у інтэрнацыянальнай сям‘і народаў. І адсюль новы ўздым нацыянальнай настраёвасьці поэты-беларуса-селяніна.

У цяперашняй савецкай Украіне стары украінскі бацька — агульна-прызнаны народны нацыянальны поэта.

  1. Беларуская літаратурная сучаснасьць“. „Полымя“, 1925 г., № 1, стар. 150 і наст.