Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

гэта ― люстра, у якой сьвеціцца душа беларуса; яго жыцьцë, родны край, гэта ― праўдзівы непадроблены голас, што выходзіць з самай глыбі народнае душы“[1].

Аднакава паказальны для Т. Шэўчэнкі і Я. Купалы асноўны кірунак іх поэтычнай творчасьці, ― нацыянальны романтызм.

Гэтаму кірунку Шэўчэнка застаўся верным да свайго апошняга вершу. Паміраючы ў прыгоне, у няволі, Т. Шаўчэнка мог толькі ў думках уяўляць сабе той жаданы час, калі будуць парваны кайданы:

І мене в сім‘і великій
В сім‘і вольній, новій,
Не забудьте пом‘янути
Незлим, тихим словом!

У адрозьненьне ад украінскага поэты Я. Купалу давялося быць сьведкам таго, як парваліся „кайданы“, сьведкам вялікага соцыяльнага перавароту.

Як адбіўся гэты пераварот у поэтычнай настраëвасьці поэты?

… О так! Я ― пролетар!..
Яшчэ учора раб пакутны ―
Сягоньня я зямлі ўладар
І над царамі цар магутны.
Мне бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся.
Адно… ня збыў яшчэ ўсіх бед;
Мне сьняцца сны аб Беларусі.

Гэтак пачынаецца зборнік вершаў „Безназоўнае“. Гэта, калі можна казаць, новае сrеdо поэты. Але вось што цікава: пры інтэрнацыяналістычным нахіле поэта застаецца верным сваёй нацыянальнай настраёвасьці. Сама поэма „Безназоўнае“ ― найпаказаль-

  1. Владак з Казіміраўкі, „Жалейка“, песьні Я. Купалы. „Наша Ніва“, 1908 г., № 7.