Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Янка Купала быў народным нацыянальным поэтаю прыгнечанай Беларусі яшчэ да соцыяльнай рэволюцыі; нацыянальным песьняром у найлепшым сэнсе гэтага слова ён зьявіўся і пасьля Кастрычніка ў Савецкай Беларусі, успрыняўшы жывыя сокі пролетарскага працоўнага руху.

І вось падобна таму, як Шэўчэнка празорным вокам прадбачыць новую вялікую сям‘ю вольных народаў і піша свой „заповіт“, Купала пакідае сваю спадчыну, здабытую ў час змаганьня і націску рэволюцыі:

Пакінем спадчыну мы для патомкаў
Інакшую ад тэй,
Што ўзялі мы ад продкаў на абломках
Гісторыі сваей.
З інакшай думкай пойдзе ў сьвет і людзі
Патомак гэты наш.
.........
Яшчэ пакінулі нам асьляпленьне,
Пашану да пакут,
А мы пакінем песьню вызваленьня
І вольны бацькаў кут.

Па сьцежках нацыянальных поэтаў звычайна ідуць гісторыя, навука і, далей, практычны труд. Тутака зноў напрошваецца супастава паміж Шэўчэнкам і Купалам.

„Поруч з тым, як творчасьць поэты“, піша Антон Навіна, „узбагачвалася ўсё новымі тэмамі і новымі перажываньнямі, той запас слоў, які Купала вынес з роднай хаты, аказваўся лішне бедным. І вось, знамяніта вычуваючы дух беларускай мовы, Купала сьмела пачаў тварыць зусім новыя словы, каторыя, выражаючы найбольш тонкія адценкі, нязвычайна ўзбагацілі беларускі славар, прысвойваючы беларусам масу новых паняцьцяў. У гэтым — адна з най-