Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

наслаждениях. Он знал его быт, его нужды, горе и радость, прозу и поэзию его жизни, знал их не по наслышке, не из книг“.

Гэта праўда, што Кальцову былі вядомы „смуткі і радасьць“ селяніна, але толькі любоўныя або сямейныя. Ва ўсіх яго вершах, суцэльна ўзятых, мы не патрапім знайсьці нават намёку на якія-небудзь пакуты простага народу, ― грамадзкага значэньня. Па-за ўвагай яго засталося нават такое вялікае зло, як прыгон. Ня будучы поэтаю-грамадзянінам, Кальцоў ня змог зрабіцца першарадным нацыянальным расійскім поэтаю. Бо народная сялянская поэзія можа зрабіцца нацыянальнай у момант нацыянальнага абуджэньня народу, у момант крызісу ўзварушанага народнага жыцьця.

Тутака можна казаць словамі самога Янкі Купалы з яго вершу „Памяці Т. Шэўчэнкі“.

Бываюць упадкі, ― люд стогне балесьне;
Пясьняр паявіўся, і ўцехі зьвіняць:
Пясьняр умірае… а песьня?.. а песьня?
Эх! каменю толькі ня дана паняць.

Жыве гэта песьня, як віхар клакоча,
Над лесам магілішч, над цьмою бяжыць,
Зрывае запоры і брамы ламоча,
І крыўда нямее, і змога дрыжыць.

(„Гусьляр“, стар. 250).

Вось гэтыя ўмовы былі даны ў прыгнечанай соцыяльна і нацыянальна Украіне, і выхадзец з прыгону наскрозь прасякнуты нацыянальнымі ідэаламі, Тарас Шэўчэнка зрабіўся нацыянальным украінскім поэтаю.

Такія-ж умовы высунулі і Купалу наперад беларускай нацыянальнай поэзіі, абумоўвіўшы ня проста бытавую, а грамадзка-нацыянальную накіраванасьць