Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Аднак, творчасьць Бахрыма хутка спынілася; ён пакінуў пасьля сябе на ўспамін адзін верш, калі ня лічыць літаратуры, якая толькі прыпісваецца яго пяру, ― і ў кожным разе мы ня можам судзіць, ці здолеў-бы Бахрым адыграць у беларускай літаратуры тую ролю, якую адыграў у сучаснай яму украінскай літаратуры славуты Тарас Шэўчэнка, ― ролю пачынальніка народнай беларускай поэзіі. Для Беларусі, прынамсі, як і для Украіны, народнай поэзіяй магла быць толькі поэзія поэты-вяскоўцы, шчыльна зьвязанага з сялянскай масай.

Імя Тараса Шэўчэнка, ― вось што нагадваецца мімаволі, калі паглыбляешся думкай у аналіз творчасьці Янкі Купалы. Усплываюць, папершае, у памяці вобразы ня Пушкіна, ня Міцкевіча, нават ня Ю. Лермантава, самага ўлюбёнага расійскага поэты Купалы, як ён сам прызнаецца ў гэтым, а менавіта вялікі вобраз украінскага „бацькі“ Тараса.

Праўда, пры павярховым знаёмстве толькі з сялянскімі вершамі Купалы, ці то з „Жалейкі“, ці з „Гусьляра“, ці з клясычнага зборніка „Шляхам жыцьця“, напр., з такімі вершамі, што дадзены ў разьдзеле апошняга зборніка пад загалоўкам „Вёска“ („Аб мужыцкай долі“, „Аратаму“, „Араты“, „Касцом“, „На сенажаці“, „За касой“ і інш.) мог-бы ўсплысьці ў памяці вобраз народнага расійскага поэты Ал. Кальцова. Аднак-жа пры больш-менш глыбокім азнаямленьні з творчасьцю Купалы, усякая думка аб прыраўнаньні яго да Ал. Кальцова павінна адпасьці. Тутака мы маем літаратурныя фэномэны зусім розных ступеняй. Для Кальцова характарна вузкая абмежаванасьць бытавымі мотывамі, і толькі ў пэўнай часьці можна прыняць характарыстыку, даную Кальцову славутым Бялінскім:

„Не на словах, а на деле сочувствовал он простому народу в его горестях, радостях и