Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выразна прыметны ў М. Багдановіча. Большасьць яго вершаў напісана на агульна-чалавечыя мотывы. Гэта прызнае і Карскі. Ён зацьвярджае: „Поэзия М. Богдановича не ограничивалась белорусской действительностью и не исключительно шла в грустных тонах: он затрагивал и общечеловеческие мотивы и изображал их как поэт чистого искусства для искусства. Правда, эти произведения не велики, но они довольно многочисленны, изящны по форме, очень разнообразны по своим размерам и содержанию“ („Белоруссы“, 319). Сапраўды, вершамі Багдановіча можа зацікавіцца кожны інтэлігентны чытач незалежна ад яго нацыянальнасьці. І калі чытаем Багдановіча, адразу можна прымеціць, што ён цікавіцца тымі самымі мотывамі і мае той самы ідэёвы нахіл, што і сучасныя яму прадстаўнікі расійскага прыгожага пісьменства.

У М. Багдановіча выразна азначаецца пералом у разьвіцьці беларускай літаратурнай творчасьці. Самая прыгожасьць яго вершаў паказвае на поступ беларускай поэзіі, на выйсьце яе з першапачатковай стадыі. Такія агульна-чалавечыя мотывы ў дарэволюцыйнай беларускай поэзіі сустракаюцца ня толькі ў Багдановіча, іх знойдзем мы і ў іншых пісьменьнікаў. Асабліва гэта можна сказаць аб Канстанцыі Буйло. ,Юсобенность поэзии Буйло”, прызнае Карскі, „составляет то, что у нея немало стихотворений посвящено вопросу обшечеловеческих отношений между полами — вопросу любви девушки к молодому человеку“ („Белоруссы“ т. III, стар. 345). Падобныя-ж мотывы прымушан вучоны зацьвердзіць у адносінах да Янкі Купалы (ізноў тэма аб каханьні хлопца і дзяўчыны — Жал. 25, 44; Гусьл. 40—43; Шляхам ж. — 87—106). Дзіўна, чаму ня прымеціў крытык гэтых мотываў у ідылічнай поэме „Яна і я“ (Беларусь, 1920, № 76—77, „Спадчына“ стар. 107—120). Увесь