Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяпяр яшчэ жывуць поэмы Гомэра, трагэдыі Эсхіла, творы Гётэ, Байрона, Мольера і інш. сусьветных пісьменьнікаў, дзеля таго і ў пролетарскай грамадзе маюць культурную каштоўнасьць, ня гледзячы на іх клясава-фэўдальную або буржуазную падставу, такія творы, як, напрыклад, творы Пушкіна, Гоголя, Астроўскага і інш. расійскіх пісьменьнікаў дарэволюцыйнага часу. Мотывы каханьня і нянавісьці, зайздрасьці і вернасьці, помсты і дараваньня — заўсёды будуць чапаць чалавечае сэрца, незалежна ад таго, чыё гэта сэрца.

Запытаньне: якія даныя мае беларускае прыгожае пісьменства ў гэтых адносінах?

Калісь на беларускую літаратуру глядзелі дзеля перавагі ў нашаніўцаў нацыянальных мотываў, як на вузка-нацыянальную па свайму зьместу. Гэта акалічнасьць, паасобку, дала повад проф. А. Л. Пагодзіну зрабіць на старонках „Вестника Европы“ за 1911 г. (январь, 326—334 стар. „Белорусские поэты“) водзыў аб беларускай літаратуры, як чыста нацыянальнай і няскладанай яшчэ па свайму зьместу. „От белорусской поэзии“, згодна яго ацэнцы, „веет непосредственностью живой любви к родному краю. Разумеется, эта поэзия не сложна. Ей еще чужда утонченность мировых литератур“ (стар. 328).

Але можна запытаць: ці правільна гэта, ці правільна наогул зацьвярджаць, што беларуская літаратура старой дарэволюцыйна-пролетарскай школы зусім не датыкаецца да мотываў агульна-чалавечага зьместу, што яна, як кажа Карскі ў II т. „Белоруссов“ — „не сложна, однообразна, не затрагивает мировых проблем“?

Прызнаць гэта было-б простай памылкай, асабліва цяпер, калі беларуская літаратура значна разьвілася ў параўнаньні з тым, што было ў эпоху „Нашай Нівы“.

З лічбы беларускіх пісьменьнікаў дарэволюцыйнай пары агульна-чалавечы настрой, як вядома, асабліва