Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спагадаць мэце сувязі. Дробна-буржуазная ідэолёгія зьяўляецца ўжо перажыткам мінулага і не адпавядае ні сучаснай сялянскай рачаіснасьці, ні ўмовам жыцьця. У гэтым сэнса, я-б казаў, поэма Якуба Коласа „Новая Зямля“ толькі часьцінна можа мець цікавасьць з пролетарскага погляду. Вельмі ўдалымі ў гэтых адносінах, як здаецца мне, зьяўляюцца амаль што ня лепшыя з зборніка „Пад родным небам“ вершы З. Бядулі „На хутарах“.

Абмаляваць быт і настроі селяніна ў сучаснай абстаноўцы, у момант зруйнаваньня форм і забабонаў дробна-буржуазнага жыцьця і зараджэньня новых форм колектыўнай вясковай гаспадаркі і новых ідэалаў і сьветапогляду, — вось практычны шлях, ідучы якім беларускія літаратары здольны зрабіць каштоўны ўклад у скарбніпу агульна-пролетарскай культуры.

Тут маюць значэньне два лёзунгі: „барацьба проці кулацкага быту і ідэолёгіі“ і „барацьба за паступовую комунізацыю вёскі“.

Трэцім пасьля нацыянальнага і клясавага элемэнтам, які адбіваецца ў літаратурнай творчасьці і з боку якога мажліва ацэньваць літаратурныя творы, — ёсьць элемэнт агульна-чалавечага або, як іначай кажуць, сусьветнага значэньня. Гэта той элемэнт, дзякуючы якому людзі розных грамадзкіх станаў маюць аднолькавыя чалавечыя пачуцьці і імкненьні, радуюцца і церпяць пакуту, як адзінкі, кінутыя на неабхопнай прасторы сусьвету, злучаюцца і разыходзяцца, як матылькі ў праменьнях вясновага сонца, той элемэнт, які прымулае мужчыну і жанчыну, незалежна ад іх прыналежнасьці да грамадзкіх станаў, думаць, пачуваць і хацець згодна іх фізыолёгічнай прыродзе. Трэба думаць, што гэты элемэнт ніколі ня страціць свайго значэньня ў агульным культурным разьвіцьці чалавецтва і ім, паасобку, абумоўліваецца няўмірушчасьць літаратурных твораў. Дзеля таго і