Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пролетарыяту, пісьменьніку самому трэба выйсьці з пролетарскай сярэдзіны, трэба вырасьці і разьвінуцца пад ўплывам жыцьця ў сучасным буйным фабрычным горадзе. У Расіі маецца глеба для такіх парасткоў у буйных фабрычных асяродках, як Масква, Ленінград, Цьвер, Іванава-Вазьнясенск і інш., маецца яна і на Украіне, у Данецкім басэйне. Што тычыцца да Беларусі, то сучаснае становішча фабрычнай прамысловасьці, даволі яшчэ нязначнай, не дае асновы цяпер чакаць узрастаньня пролетарска-фабрычнай поэзіі ў натуральных варунках. А бяз гэтых натуральных варункаў пісьменьнікі, выхадцы з сялянскай сярэдзіны, якія сталі-б пісаць аб настроях і жыцьці пролетара, фабрыкі, маглі-б аказацца дылетантамі ў галіне пролетарскай поэзіі, і, зразумела, што цана іх паэтычных твораў з пункту погляду цікавасьцяй агульна-пролетарскай культуры была-б вельмі таннай.

Такія варункі з лічбы сучасных беларускіх пісьменьнікаў, як мне здаецца, апрача Ц. Гартнага, маюцца хіба толькі ў аднаго А. Александровіча, катораму можна параіць не адрывацца ад гарадзкой фабрычна-пролетарскай сярэдзіны. Аднак іх няма, ня кажучы ўжо аб Купале, ні ў З. Бядулі, ні ў М. Грамыкі, ні нават у М. Чарота. На „няма“, як гаворыцца, „і суду няма“.

Такім спосабам, здаецца, што было-б памылкай з боку большасьці сучасных беларускіх пісьменьнікаў імкнуцца, чаго-б то ні каштавала, да ўтварэньня пролетарскай поэзіі фабрычнага гарадзкога рабочага. Такая поэзія ў свой час зьявіцца і павінна зьявіцца. Цяпер-жа перад беларускімі пісьменьнікамі стаіць вельмі ўдзячная задача — выкарыстаць як мага паўней тыя мотывы, якія дае беларуская вёска. І быт селяніна, і яго настроі, і яго імкненьні, — усё гэта блізка да пролетара гораду. Але зразумела, што ня кожная сялянская ідэолёгія падойдзе да запатрабаваньняў агульна-пролетарскай культуры і будзе