Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гадны для. Гартнага, іншае пытаньне — аб тым, наколькі гэты артыкул варты па сваіх об‘ектыўных якасьцях. П. Любецкаму Кундзіш надае асаблівага значэньня для ацэнкі мовы Гартнага. „Лічу“, з чыста маладзенскай самаўпэўнасьцю. заяўляе ён: „што самы правільны і грунтоўны агляд мовы Гартнага зроблены вышэйзгаданым П. Любецкім, да якога і адсылаю ўсіх зацікаўленых гэтым пытаньнем“. Здаецца, што Кундзіш наўмысьля абмежаваўся такой агульнай фразай, маючы пэўнасьць, што ніхто і не падумае зьверыць яго спасылку з аўтэнтыкам. А, зацікавіўшыся думкамі П. Любецкага, мы маглі-б атрымаць зусім іншае ўражаньне. „Пры параўнаньні вершаў Цішкі Гартнага з вершамі другіх нашых поэтаў“, пісаў у свой час гэты Любецкі, раней, чым мы заўважым розьніцу ў чыста-поэтычным сэнсе, — нам адразу кінецца ў вочы розьніца ў мове. Такою моваю, як Цішка Гартны, ня піша ніводзін з іншых беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў. Мова Ц. Гартнага рэзка адрозьніваецца ад мовы другіх нашых поэтаў і пісьменьнікаў з боку слоўнікавага, сынтаксычнага і этымолёгічнага. Наогул, чуеш сябе так, як-бы меў перад сабою кніжку ў нейкай малазнаёмай мове. Здаецца, што разумееш, а стань думаць, дык толку не дабярэшся. Трэба брацца за слоўнік. З творамі І. Гартнага ў гэтым сэнсе справа стаіць кепска, бо слоўніка да іх яшчэ ня выдана, а слоўнік Насовіча занадта малы“ („Сав. Беларусь“. 1922 г., № 202, ад 12 верасьня). Трэба быць поўным невукам у мовазнаўчай навуцы і маласьвядомым у беларускай народнай мове, каб пісаць тое, што напісана П. Любецкім, Бо, папершае, ніякай розьніцы паміж мовай Гартнага і агульнай беларускай літаратурнай мовай у этымолёгічным стасунку няма, што-ж датычыць лексычнага боку, дык запісы з народных вуснаў могуць давесьці поўную блізкасьць