Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лексыкону Гартнага да жывой народнай мовы, чым яго мова выгодна адрозьніваецца ад мовы некаторых іншых пісьменьнікаў.

Я наўмысьля спыніўся на пытаньні аб мове Гартнага, каб паказаць на недапушчальнасьць манеры крытыкаў выказваць неўгрунтаваныя суджэньні, спасылаючыся прытым на няпэўныя аўторытэты. Да Кундзіша з поўным сэнсам можна дастасаваць расійскую прыказку: „бух в колокол, не посмотрев в святцы“.

І вось такімі павярхоўнымі, неўгрунтаванымі, нахабна-блазенскімі зьяўляюцца ўсе разважаньні ўзвышаўскага крытыка аб творчасьці Гартнага.

У выніку ўсяго гэтага артыкул у цэлым набывае характар ня крытыкі, а лаянкі вельмі нізкага гатунку.

Надрукаваўшы лаянку супроць галоўнага опонэнта літарацкага аб‘яднаньня „Узвышша“, рэдакцыя часопісі „Узвышша“, у № 3, не магла не абмінуць і іншых няпрыхільных ёй асоб. Такім спосабам супраць проф. М. Піотуховіча накірован артыкулец С. ЗамбржыцкагаНацягваньне чужога халата“, а ў аддзеле „Бібліографія“ нейкі Л. Трыер разносіць на ўсе застаўкі поэму М. ЧаротаЛенін“.

Магчыма мець пэўнасьць, што сам паважаны проф. М. Піотуховіч, калі знойдзе патрэбным, абароніць свае высказваньні аб творчасьці М. Багдановіча ад закідаў С. Замбржыцкага. На мой, прынамсі, асабісты погляд, асноўны тэзіс профэсара аб тым, што „інтэлігент па пахаджэньні М. Багдановіч быў адарваны ад працоўных мас, як быў адарваны ён і ад айчыны“, застаўся пасьля ўзвышаўскай крытыкі неабвергнутым, спасылкі-ж крытыка на гурток студэнтаў, як на пэўны аўторытэт, зьяўляюцца, па меншай меры, сьмешнымі. Праз увесь-жа артыкульчык праходзіць пачуцьцё нейкай дзіўнай заразуме-