Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтыя словы крытыка, мімаволі зьяўляецца вывад — пісаць так, як піша крытык, могуць толькі мальчишки. Нават пра аўтоматычную вінтоўку ведае К. Кундзіш! Глядзеце-ж, якія мы асьвечаныя, адукаваныя! Пасьля аднэй толькі гэтай заўвагі Кундзіша зьяўляецца натуральнае пытаньне: як рэдакцыя часопісі, якая сябе паважае, магла надрукаваць такую крытычную лухту? Яшчэ адзін-другі такія артыкулы, як артыкулец К. Кундзіша, і рэпутацыя „Узвышша“ павінна спусьціцца вельмі нізка.

Аднаго ня можа адмаўляць Кундзіш, гэта — пролетарскага характару лірыкі Гартнага, хаця і тут ён ня можа абыйсьціся без інсынуацыі, кажучы аб „сумніўнай якасьці пролетарскай ідэолёгіі“ поэты. Аднак, сам крытык, аналізуючы толькі „работніцкія“ і „гарадзкія“ вершы поэты і думаючы ўшчапіць яго менавіта з гэтага погляду, тым самым бесьсьвядома для сабе даводзіць пролетарскі кірунак лірыкі Гартнага, даводзіць, што ў нашай беднай пакуль што на пролетарскія мотывы беларускай поэзіі Гартны займае выдатнае месца. Калі-ж так, дык чым можна растлумачыць зацьвярджэньне Кундзіша, што Гартны „колькі-небудзь прыкметнага месца ў беларускай літаратуры не займаў і не займае“, што „ён ня здолеў стаць на адзін ровень з такімі поэтамі, як Я. Купала, Я. Колас і М. Багдановіч“? „У адносінах да хору гэтых трох выдатных“, кажа Кундзіш, „Ц. Гартнаму даводзілася быць толькі падпявалам, толькі падгалоскам“. Пры гэтым — папікі Кундзіша на адрас М. Гарэцкага, які адвёў месца Ц. Гартнага ў гісторыі беларускай літаратуры, як здаецца крытыку, „зусім не па заслугах“. Можна заспакоіць разьюшанае пачуцьцё ўзвышаўскага крытыка: яшчэ да М. Гарэцкага адвёў належнае месца Гартнаму ў беларускай літаратуры і даў належную ацэнку яго — поэтычнай творчасьці такі