Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мі нудныя рэчы ў нашай літаратуры, аб якіх, аднак, самі іх аўтары (з катэгорыі „клясыкаў“ і „саноўнікаў“) трымаюцца высокага зданьня. Імён не называю, бо „nomina odiosa sunt“, і няма чаго дражніць слаўных пісьменьнікаў.

Пераходзім да артыкулу „Sine ira et studio“. Артыкул, папраўдзе, асяродковы сярод пісаніны часопісі. Калі Ю. Бярозка толькі, так сказаць, спадарож і выпадкова чапляе Гартнага, як романістага-прозаіка, дык К. Кундзіш усе свае стрэлы пушчае ў адзін пункт, — на поэзію пролетарскага поэты.

Задарма, аднак, і проста на жарт артыкул надпісаны „Sine ira et studio“, што ў перакладзе на нашу мову будзе, — „бяз гневу і староннасьці“.

Гнеў і староннасьць адчуваюцца ў кожным радку, кожным сказе навака-полемістага і выяўляюцца ў шэрагу выбрыкаў аўтара.

Першы „выбрык“ — у самым пачатку артыкулу, выбрык вельмі характарны для крытычнай манеры аўтара. „Крытычная літаратура пра Цішку Гартнага“, піша ён, „вельмі бедная… Пра хвалебныя дыфірамбы штатных „алалоўнікаў“ у „Полымя“ я знарок не гавару, таму што нельга лічыць іх сталымі (сур‘ёзнымі)“.

Прыём — даволі стары і зьбіты!

Каб расчысьціць дарогу для далейшай крытыкі, Кундзіш аблівае гразьзю ўсіх аўтараў, якія выказваліся на старонках „Полымя“ аб творчасьці Гартнага. А такіх аўтараў зусім не адна адзінка, — і сярод іх фігуруюць вельмі выдатныя літаратурныя велічыні, — профэсары унівэрсытэту. Да ўсіх іх Кундзіш без абы-якой малімоннасьці прыкладае эпітэт „алалоўнікаў“, і мала таго, „штатных“. Дапушчальна спытацца, што гэта значыць „штатны“? Можа — на пэнсіі, можа — на матэрыяльнай узнагародзе? Ці ўсьведамляе сабе Кундзіш, якую пакасьць ён напісаў у пачатку свайго артыкулу? Як, у свой чарод, рэдакцыя