Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьляпое пачуцьцё помсты кіравала ўзвышаўцамі пры ўкладаньні № 3 „Узвышша“, — і гэтым можна растлумачыць шмат што з крытычных заўваг і артыкулаў Ю. Бярозкі, К. Кундзіша і інш.

Папершае, адносна Ю. Бярозкі: яго даволі нудненькі, вучнёўскі артыкулец „Проблемы прыгодніцкага роману“, як здаецца, даваў-бы менш за ўсё месца для ацэнкі соцыяльна-бытавога роману Ц. Гартнага „Сокі Цаліны“.

Аднак, крытык, абураны злой помстай, ня можа ўстрымацца ад таго, каб ня ўбрыкнуць свайго літаратурнага опонэнта („няхай асьліны капыт знае!“). „Ва ўсякім выпадку можна сьцьвярджаць“, піша ён, ,што над добрым, ідэолёгічна вытрыманым прыгодніцкім романам наш беларускі чытач ня будзе павольна ўміраць ад зялёнай нуды і выварочваць у пазяханьні сківіцы, што яму давядзецца, калі, запасшыся немалою адвагаю і героічным муствам, пачне ён чытаць такі „бытавы“ і „цьвяроза-рэалістычны“ роман, як „Сокі Цаліны“ Ц. Гартнага“ (128 стар.). Няма чаго спэцыяльна даводзіць, што прыгодніцкія романы, як, прыкладам, романы Пінкертона, Марыэтта, Кіплінга і інш. становяць вельмі цікавы матэрыял для чытаньня для такога кола чытачоў, як „кісейныя“ паненкі і бязвусыя хлопцы; аднак-жа тое, што цікавае для адных, можа быць нудным для другіх, і тое, што цікавіць у адных адносінах, аказваецца няцікавым у іншых. Наогул-жа, пытаньне аб нуднасьці або захопнасьці пэўнага літаратурнага твору, па сутнасьці, — вельмі складанае пытаньне. Я, напр., з вялікім захапленьнем чытаў першую квадру роману Гартнага, ня гледзячы, нават, на дэфэкты надворнага боку гэтай квадры, і, наадварот, лічу найнуднейшай рэччу ва ўсёй беларускай прозе аповесьць адчаго маладога аўтара, якая зьявілася ў мінулым годзе на старонках „Узвышша“. Ёсьць і іншыя вель-