Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аўтараў слоўніка, што вось яны пішуць: „адзяржаць“, а не „аддзяржаць“, „атрымаць“, а не „адтрымаць“, як яму хочацца, што яны, бяруць прыметнік „буйны“ ў сэнсе „буйны горад“, што, урэшце, перакладаюць „зачынены — закрытый“, а „зачыняць — закрыть“. Гэта, на яго думку, значныя хібы. Аднак-жа, наша навукова-літаратурная мова ведае „зачыніць“ у сэнсе „закрыть“, адкуль „зачыніць сход“ як роўна „зачынены сход“; „буйны горад“ знаходзім у падручніках географіі Азбукіна, у географіі-ж Беларусі Арк. Смоліча напаткаем „буйны капітал“. Слаўнікар ёсьць нявольнікам мовы, і выпраўленьняў да таго, што de facto існуе ў звычайнай мове, ён ня робіць. Гэта занядбае т. Лёсік і вымагае ад аўтараў слоўніка таго, на што яны ня могуць згадзіцца, лічачыся з тым, як ужываюцца словы звычайна, а ня толькі Яз. Лёсікам. Таксама звычайна пішуць: „атрымаць“ і „адзяржаць“: так даны гэтыя словы і ў „Беларуска-Маскоўскім слоўнічкуМ. Гарэцкага (прыраўн. польск. o rzymać і odzierżyć; думка-ж аб тым, што трэба пісаць „адтрымаць“ і „аддзяржаць“, пакуль што ёсьць прыватная, неабавязковая ні для каго, думка т. Лёсіка — і лічыцца з тым, што і як думае ён, асабліва ня прыходзіцца. Бо не ўзаканіцель-жа мовы Яз. Лёсік, і яго погляды ня могуць быць догмай нашага мовазнаўства. Наадварот, зусім дапушчальна, што ён можа памыляцца, і вельмі часта памыляецца. Так, напр., памылкова з погляду жывога народнага ўжываньня тлумачыць „зачыняць“ толькі, Як „затворять“, і „адчыняць“ толькі, як „отворять“. Іначай, як можна перакласьці хаця-б вось гэты прыклад, „Казак і апавяданьняў“ Ал. Сержпутоўскага, 6 стар., у выданьні інстытуту Беларускае Культуры: „Прышоў пуоп і веліеў адчыніць дамавіну“. Ніводзін расіец ня кажа, што „гроб“ можна „отворить“. Тутака адзіночна магчымы пераклад: