Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„открыть“, Такім спосабам, у гэтым, прынамсі, выпадку, жывая беларуская мова супярэчыць зацьвярджэньню Лёсіка[1]. Супярэчыць яна і іншым яго зацьверджаньнем, як, напр., упартаму адстойваньню штучнага „сапраўды“ замест народнага „запраўды“. Чаму-ж тут напушчаць на сябе міну непахібнасьці і няпрызнанай аўторытэтнасьці.

Пераходзім цяпер да аб‘ёму і зьместу слоўніка. Гаворачы аб аб‘ёме слоўніка, Яз. Лёсік, як гэта зазвычай да яго, ломіцца ў адчыненыя дзьверы і даводзіць, што ў слоўніку няма некаторых характарных беларускіх слоў. Няма, кажа ён, такіх слоў, як астычыны, ашморгаць, ашаламуціць і г. д. Зусім непатрэбна было рабіць такіх пералічэньняў. У прадмове да слоўніка ясна сказана, што ён ня ёсьць яшчэ поўным слоўнікам беларускай мовы, з „літаратурных-жа твораў выбраны толькі некаторыя характарныя словы“. Паказана ў прадмове і на тое, што слоўнік напісаны ў працягу 4 месяцаў. Рэцэнзэнт чамусь замоўчвае гэтыя паказаньні і, як відаць з яго рэцэнзіі, ставіць аўтарам задачу ня больш ня менш, як напісаць у працягу 4 месяцаў поўны слоўнік беларускай мовы, які мог-бы перасягнуць „Словарь белорусского наречияНасовіча, і дзе было-б вычарпана поўнасьцю слоўнікавае багацьце нашай літаратурнай мовы. „Я не памылюся“, заяўляе ён, „калі скажу, што слоўнік Насовіча яшчэ доўга будзе служыць для нас недасяжнаю велічынёю“. Я-ж магу спытацца ў т. Лёсіка: ці магчыма, навукова разва-

  1. Тую самую памылку паўтарае Яз. Лёсік у сваіх „Граматычных нататках“, выдрукаваных у № 5Узвышша“. Таксама няправільна ў гэтых „Нататках“ ён тлумачыць „па“ ў сказе „Відаць па вочках, што ходзіць па ночках“ у сэнсе „пасьля“. Тутака прыйменьнік „па“ мае такія самы сэнс, што і ў аднаковых расійскіх сказах. Адсюль, папраўдзе, пабудаванымі на пяску аказваюцца далейшыя разважаньні аўтара „Нататак“.