Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праўда, у крытыка ёсьць прычэпка: беларуска-расійскі слоўвік ён разумее толькі (курсіў мой. М. Б.) як слоўнік літаратурнай беларускай мовы.

Ці правільнае гэта разуменьне і ці не выяўляюцца ў ім пэўныя спэцыфічныя для крытычнага мэтаду Лёсіка прыёмы?

У прадмове да слоўніка чытаем: „Мэта гэтага беларуска-расійскага слоўніка — даць дапамогу пры чытаньні сучасных беларускіх выданьняў тым асобам, якія хоць і маюць або элемэнтарна-тэорэтычнае або практычнае знаёмства з жывой беларускай мовай, але яшчэ ня зусім дакладна ўяўляюць сабе тое слоўнікавае багацьце, якім уладае сучасная навукова-літаратурная беларуская мова ў параўнаньні з мовай расійскай. Паказанай мэтай тлумачыцца тая асаблівасьць слоўніка, што тут значная ўвага накірована на словы і тэрміны, ужываньня ў навукова-літаратурнай мове“. З гэтай выняткі ясна відаць, што, паколькі значная ўвага ня ёсьць яшчэ выключнай увагай, беларуска-расійскі слоўнік толькі ў пэўных адносінах ёсьць слоўнікам літаратурнай мовы, і ня ўсе словы, якія зарэгістраваны ў ім, маюць літаратурнае ўжываньне. Каб давесьці сваю думку, крытык бярэ толькі першую палову цытаты, не зважаючы на тое, што самі аўтары не надаюць сваёй працы значэньня, якое ёй хоча даць рэцэнзэнт. Апошні сказ з цытаты без цырамоній выкідаецца ў рэцэнзіі. Як назваць гэты прыём абкарнаньня і, значыцца, наўмысьля-няправільнага вытлумачэньня слоў аўтараў? Разумеецца, што гэты прыём нягожы для сур‘ёзнай крытыкі,

Занядбаньнем або няведаньнем таго, што „словарнік не есть узаконитель языка“, тлумачацца пэўныя заўвагі рэцэнзэнта аб зьмесьце слоўніка. Да гэтага далучаецца надзвычайная, хаця і ні чым не апраўданая, заразумеласьць крытыка. Ён папікае