Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

васьцях аўтара крытыкі. Апроч таго, маюць вельмі важнае значэньне і паасобныя прыёмы, спосабы крытыкі. Бываюць вельмі некорэктныя, лапезныя крытыкі. Часам крытыка прымае форму недапушчальнай лаянкі, — і лаянкі, накірованай супраць асобы аўтара. Апроч „брахунства“, часам выяўляецца ў крытыкаў гарэзьлівасьць і забіяцтва, — тое, што магчыма было-б назваць, ужываючы расійскую тэрмінолёгію, „литературным мальчишеством“. Ёсьць і проста „няцнотныя“, — „блудлівыя“ крытыкі. Усё гэта, канечна, становіць адхіленьні ад норм здаровай марксыцкай крытыкі, — а шкада тое, што гэтыя адхіленьні выступаюць дзе-ні-дзе і ў нашай літаратурнай крытыцы, у некаторых-жа крытыкаў, і нават у цэлых журнальных колектывах, у апошні час маюць нахіл зрабіцца свайго роду традыцыяй. Зразумела, што гэта зьява вельмі шкодная ў нашай літаратуры. Ёю наша сучасная літаратурная крытыка пэўных асоб значна адрозьніваецца ад спакойнай сур‘ёзнай крытыкі „нашаніўцаў“, — і барацьба з гэтай ненормальнай зьявай становіць чарговую задачу бягучага моманту. Посьпехі далейшага разьвіцьця беларускай літаратуры і нашага ўдасканаленьня ў навуковых адносінах, наогул посьпехі нашага нацыяцальна-культурнага будаўніцтва ў значнай меры залежаць ад таго, ці здолеем мы адкінуць тое шкоднае, нездаровае, што выяўляецца цяпер у галіне нашай літаратурнай крытыкі, і дарасьці да ступені сапраўднай об‘ектыўнай марксыцкай крытыкі.

З гэтага погляду, ужываючы спосаб „ад супраціўнага“, варта спыніцца на некаторых паасобных выпадках у галіне нашай літаратурнай крытыкі і паасобных прыёмаў крытыкаў.

У першую чаргу можна зьвярнуць увагу на крытычныя прыёмы Яз. Лёсіка і некаторых крытыкаў з „Узвышша“.