Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сур‘ёзнай крытычнай літаратуры ў артыкулах М. Багдановіча, А. Навіны, Г. Леўчыка ды інш. Дапраўды, ёсьць пэўны сэнс у гэтай зьяве ў першыя гады рэволюцыі. У той момант, калі толькі што наладжвалася пролетарская дыктатура ў Беларусі, і беларуская пролетарска-сялянская літаратура знаходзілася яшчэ ў зародкавым, гэтак кажучы, стане, тады было зручней маўчаць: усякая крытыка, асабліва жорсткая, бязьлітасная, магла толькі наперашкодзіць справе. Аднак, ужо неўзабаве пасьля таго, як зрабілася прыкметным узмацненьне савецка-культурнага будаўніцтва, патрэба крытыкі пачала адчувацца ўсё больш і больш мацней. Цяпер-жа, пасьля дзесятых угодкаў Кастрычнікавай рэволюцыі, замоўчваньне недахопаў у розных галінах нашай дзейнасьці ўжо ня толькі недапушчальна, але і проста зьявілася-б шкодным для посьпехаў соцыялістычнага будаўніштва ў далейшым. Мы і бачым, што цяпер у розных часопісях выдаюцца больш-менш значныя літаратурна-крытычныя таленты. І не бяда тое, што іх крытыка часам набывае бязьлітасны выгляд, выяўляючыся нават у форме абсолютна-адмоўнай ацэнкі аўтарскіх твораў. Для аўтараў — залатая ісьціна: „лепей хай лаюць, чымся маўчаць“, — і поўнае маўчаньне аб кнізе або пэўным аўтарскім творы роўназначна найніжэйшай ацэнцы. Аўтар, які толькі піша і аб якім нічога ня пішуць, — самая няшчасная зьява ў літаратуры. Тутака ён, папраўдзе, — нішто, нуль у літаратурных адносінах. Гэтак у крытыцы сваіх твораў зацікаўлены і самі аўтары. Усё гэта — труізмы.

Аднак бываюць розныя віды крытыкі. Ясная справа, што каштоўнасьць выяўляе об‘ектыўная бесстаронная крытыка, якая выходзіць з мотываў паспрыяць удасканаленьню навуковай або літаратурнай працы. Ёй супярэчыць суб‘ектыўная крытыка, крыніцы якой амаль заўсёды даны ў асабістых ціка-