Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II.

Аб крытычных прыёмах Яз. Лёсіка.

Крытычныя „здольнасьці“ Яз. Лёсіка выявіліся ў сваім эмбрыёнальным стане яшчэ задаўна, у часе выхаду „Вольнай Беларусі“ і „Звону“; першае-ж яго выступленьне на старонках „тоўстых“ часопісяй адбылося ў часопісі „Адраджэньне“, — і ўжо тады яскрава вызначыўся характар яго крытычных ацэнак. „Гарачнасьцю, вульгарнасьцю і бульварным, нелітаратурным грубым тонам“, пісаў тады на старонках „Савецкай Беларусі“ адзін зганьбены паважаным крытыкам аўтар пад псэўдонімам Н. М-чук, „вызначаюцца „рэцэнзіі“ Яз. Лёсіка. Сустракаюцца, напр., такія словы, як „салапякі“, „вярзьці“, „дзяўчаты-б верацёнамі запаролі“, „вар‘яцкі дом“ і іншыя пэрлы дзіўнага лексыкону. Чуецца ў гэтых заметках нейкая надмерная нэрвовасьць, суровасьць і аднабокасьць ацэнкі. Папраўдзе, ацэнкі ніякай няма, а толькі брыдкая лаянка. „Рэцэнзэнт“ ад вялікай гарачнасьці пачынае сыпаць расійскімі ядранымі фразамі. Глядзіш і вачом ня верыш.

Пасьля гэтай водпаведзі крытычная дзейнасьць т. Лёсіка на некаторы час прыпынілася. Ва „Увагах да нашае літаратурнае мовы“, што друкаваліся на старонках „Полымя“ за 1924 г., знаходзім толькі безоб‘ектныя і бескалёрныя, у значнай меры залежныя ад падобных-жа заўваг аб украінскай літаратурнай мове В. Курыла, закіды супраць усяе нашае журналістыкі ў цэлым.

Аднак, у апошні час т. Лёсік зноў вышаў на поле літаратурных боек.

У другім нумарыУзвышша“ за мінулы год паміж іншых рэцэнзій зьмешчана вялікая рэцэнзія, свайго роду крытычны артыкул Яз. Лёсіка на