Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА ПЫТАНЬНЯ АБ МЭТОДАХ і ПРЫЁМАХ НАШАЕ КРЫТЫКІ.

I.

Наогул аб нашай крытыцы.

Пытаньне аб нашай літаратуснай крытыцы, разумеючы пад гэтым тэрмінам крытыку як уласна-літаратурных, гэтак і навуковых твораў, набывае ў наш час асаблівае значэньне, як найактуальнейшая літаратурная проблема. Аб гэтым яскрава сьведчыць як рост літаратурна-крытычных артыкулаў і вяўленьне спэцыяльных аддзелаў крытыка-літаратурнага зьместу на старонках газэт „Зьвязда“. і „Савецкая Белерусь“, гэтак, асабліва, ажыўленьне літаратурнай полемікі. Усё гэта, разам і паасобку ўзятае — ясныя „азнакі часу“. Яны паказваюць на рост і паглыбеньне нашай пролетарска-беларускай літаратуры. Як і ў іншых галінах савецкага будаўніцтва, у галіне літаратуры надыходзіць момант самакрытыкі, яснага ўсьведамленьня сабе задач і мэтаў літаратурнае працы. І ў гэтым — значная: розьніца ў стане нашай сучаснай літаратуры параўнальна з тым, што — было ў літаратуры ў першыя гады рэволюцыі. Толькі зрэдку і як-бы выпадкова тады зьяўляюцца на старонках нашага друку крытычвыя артыкулы. Гэтым наша літаратура першых дзён рэволюцыі адрозьнівалася нават ад літаратуры „нашаніўскае пары“, калі ўжо зьявіліся парасткі