Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6. Пры дэталізаваньні прынцыпу „няпоўнага аканьня“ прымаюцца пад увагу асаблівасьці пісаньня складаных чужаземных слоў, вузка-спэцыяльных навуковых тэрмінаў, уласных географічных найменьняў, прозьвішчаў і ўласных іменьняў, а гэтак сама выпадкі напісаньня „а“ і „ы“ замест ненаціскнога „е“ („э“), дадзеныя ў народным вымаўленьні і зафіксаваныя ў літаратурным ужываньні.

7. Пасьля выхаду з друку падрабязяага расійска-беларускага слоўніка, на грунце яго матэрыялаў, апрацоўваепца спэцыяльны правапісны слоўнік беларускай мовы.

Полымя“ 1927 г., № 4.