Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ня буду спыняцца на іншых ужо другарадных і новазьяўных зорках беларускага небасхілу. Усе яны, як правіла, пяюць на адзін і той-жа самы мотыў, ідучы па сьцежках буйных поэтаў, пяюць аб сваёй бацькаўшчыне і карыстаюцца роднымі зьявамі.

Бязумоўна, што паказаны бок беларускага прыгожага пісьменства мае вялікую каштоўнасьць для самых беларусаў — для іх нацыянальнага самавыхаваньня.

Такія вершы, як верш „Беларускаму народу“, ніколі ня страцяць свайго значэньня для беларускай люднасьці і будуць упісаны залатымі літарамі якраз у гісторыю беларускага рэволюцыйна-пролетарскага руху, як вершы, якія адбіваюць вялізарную няпраўду нацыянальнай політыкі буржуазнага ладу. І пакуль застанецца такая політыка, пакуль і ў комуністычным грамадзтве будуць знаходзіць сабе праяву перажыткі буржуазнага часу, ня зьнікне крыніца, якая ўзгадоўвае нацыянальны нахіл ў беларускай поэзіі.

Але зразумела, што такі нахіл будзе мець значэньне толькі ў межах вузка-беларускай культуры. Як-бы ні былі натхненны формы нацыянальнай лірыкі і прыгожы формы нацыянальнага эпосу, яны не выяўляюць безадноснай цікавасьці для пролетараў іншых нацыянальнасьцяй, — асабліва для пролетараў буйных нацыянальнасьцяй, як, напрыклад, нацыянальнасьць расійская, Гэта і натуральна: па меры ўзбуйненьня народу, па меры ўзрастаньня яго ўвыш і шыр, зьнікае або адходзіць на самы апошні плян нават яго ўласнае нацыянальнае пачуцьцё; народ усьведамляе сябе, як сусьветную велічыню, і прасякаецца цікавасьцямі сусьветна-клясавага характару. Такім спосабам, ня будзе дзіўным, калі сучасны расійскі пролетары больш зацікавіцца інтэр-