Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аканьня, формуляваны С. М. Некрашэвічам ў яго прадмове да „Расійска-беларускага слоўніка“ С. Некрашэвіча і М. Байкова і праведзены ў другім выданьні „Практычнага расійска-беларускага слоўніка“ М. Байкова і М. Гарэцкага, хаця трэба заўважыць, што гэты прынцып яшчэ раней выказваўся Я. Станкевічам. Што для чужаземных слоў няма падставы рабіць выключэньняў з агульных правіл нашага правапісу, з гэтым згаджаецца і Яз. Лёсік, як відаць з яго пазьнейшых правапісных нарысаў; нават больш таго, — ён высоўвае прынцып поўнага („вялікага“) аканьня ў чужаземных словах. Калі-б гэты прынцып, быў наогул прыняты ў нашым правапісе, разумеецца, што паводле яго трэба было-б пісаць і чужаземныя словы; аднак, паколькі ў нас наогул няма поўнага аканьня і ў беларускіх словах, яго няможна прыняць для слоў чужаземных. Гэты погляд і атрымаў перамогу ў часе дыскусіі аб правапісе чужаземных слоў на Акадэмічнай Конфэрэнцыі. Акадэмічнай Конфэрэнцыяй ухвалена: „у чужаземных словах замест ненаціскнога „о“ пішацца „а“. Проста, ясна, рашуча! Так за-звычай пісалі законы ўсе законадаўцы! І канечна, супроць прынцыповага боку тут пярэчыць ня прыходзіцца. Прынцып — правільны; яго толькі трэба разьвінуць, конкрэтызаваць у падрабязнасьцях.

Але вось як толькі мы даходзім да падрабязнасьцяй, дык справа выходзіць зусім не такой простай, як гэта можа здацца на першы погляд. Кожны закон патрабуе тлумачэньняў, і гэтыя тлумачэньні могуць значна абмежаваць абсяг прыстасаваньня закону. Так стаіць справа і ў гэтым выпадку.

Папершае, ці ва ўсіх, без абы-якіх выняткаў, чужаземных словах мы будзем пісаць замест ненаціскнога „о“ — „а“. Вось, напрыклад, слова „Омега“. Ці тутака будзем акаць? Калі так, дык выйдзе