Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

набылі характар умоўных тэрмінаў. Да гэтай катэгорыі належаць, напр., — „рэфлекс“, „апэрцэпцыя“, „сылёгізм“ і інш. Не павінны перакладацца і штучныя тэрміны сучаснай навукі, напр., — „гормон“ з навукі аб констытуцыі організму.

д) Само сабой зразумела, што няма чаго мудрыць над перакладам тых чужаземных слоў, якія ўжо атрымалі пашырэньне ў народнай масе і набылі ў народным ужываньні правільны конкрэтны сэнс, Як, напр., „матэрыя“, „мобілізацыя“, „сакратар“ „сакрэт“ і інш.

е) Словы, узятыя з сучасных жывых моваў, асабліва з ангельскай мовы, павінны, на мой погляд, пакідацца без перакладу. Такім парадкам, прыймаем: „танк“, „трамвай“, „бокс“ і г. д.

Такім спосабам, у агульным вывадзе бачым, што няма чаго баяцца перакладу чужаземных тэрмінаў у нашую мову, і ў падставе гэтае працы дадзены зусім грунтоўныя мотывы, але разам з тым ясна, што, папершае, няможна быць фанатычным пры замене чужых слоў сваімі роднымі і з нецярплівасьцю адносіцца да чужога толькі таму, што гэта — чужое, не сваё, а падругое, наша тэрмінолёгічная праца павінна набыць сабе пэўнае прынцыповае абаснаваньне.

II.

Як-жа пісаць чужаземныя словы?

У самай цеснай сувязі з пытаньнем аб ужываньні чужаземных слоў у нашай мове стаіць пытаньне: як-жа пісаць тыя чужыя словы, без якіх няможна абыйсьціся ў нашай мове? Конкрэтна: будзем „акаць“ або „окаць“?

Праўда, некалькі небясьпечна дакранацца гэтага пытаньня, бо дакранацца яго, гэта значыць лішні