Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

б) Словы грэцкага пахаджэньня, якія перайшлі да нас праз лацінскую мову, перакладаюцца ня так лёгка (бо не бяз рацыі і лацінцы не пераклалі іх у сваю мову), аднак замена іх на нашыя словы пажадана там, дзе ў нашай мове маюцца адпаведныя ім з боку сэнсу эквіваленты (роўназначнікі), напр., „абвод — периметр“, „ускосьніца — диагональ“.

в) Зусім неперакладальяы чужаземныя словы — іменьнікі з канчаткам на „ізм“ (лац ismus), а гэтак сама і на „іст“, а роўна і прыметнікі на істычны. Словы на ізм звычайна азначаюць тэорыю або кірунак навуковай думкі і ня могуце быць дакладна перакладзены адным якім-небудзь нашым словам. Такім парадкам, пакідаюцца без перакладу: „комунізм“, „соцыялізм“ і інш. Няправільна у літаратурнай тэрмінолёгіі перакладаюцца: „Оптимизм — сьветлагляднасьць“ і „пессимизм — смутнагляд“. На маю думку, няправільна перакладаць нават „атэізм“ на „бязбожжа“, бо сам па сабе „атэізм“ ня ёсьць „бязбожжа“ (практычны бок), а толькі „навука бязбожжа“ (тэорэтычны б бок). Словы на „іст“ азначаюць прыхільніка пэўнай тэорыі і таксама не паддаюцца перакладу. Пакідаючы гэтыя словы без перакладу, было-б варта, аднак, адмовіцца ад прынятага цяпер у літаратуры канчататку „істы“ і адпаведнага яму ўзору скланеньня („істага“, „істаму“, „істым“, мн. лік — „істыя“, „істых“ і г. д.). Такі канчатак быў у першы раз праведзены Яз. Лёсікам у яго перакладзе „Комуністычнага Маніфэсту“, аднак ён не адпавядае жывому народнаму вымаўленьню (за выключэньнем толькі некаторых мясцовасьцяй). Трэба прыняць бяз доўгіх акалічнасьцяй канчатак „іст“, як у расійскай і іншых мовах.

г) Не належаць таксама перакладу лацінскія і грэцкія тэрміны, якія ў сучасны навуковым ужываньні страцілі свой першапачатковы сэнс ды