Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўрачыстай Акадэмічнай Конфэрэнцыі — „Пасяджэньні Камісіяў па правопісе і графіцы“ (спробуйце расшалопаць, што тут сказана! М. Б.). Вось такія-то „błędy“ і даюць права В. Ластоўскаму накідвацца на старонках сваёй часопісі „Крывіч“ на мову сучаснай беларускай журналістыкі. А калі фраззолёгічныя „błędy“ дапушчаюць нават нашы „юпітары“ мовы з Рэдакцыйнага Аддзелу Інбелкульту, дык што-ж застаецца казаць аб простых сьмяротных, — урадоўцах, настаўніках, студэнтах і інш.

Разглядаючы цяпер беларускую мову, як гістарычны факт, магчыма зацьвердзіць, што беларуская мова зусім не баіцца чужаземных слоў, незалежна ад таго, ці будуць гэтыя словы польскія, яўрэйскія, нямецкія, лацінскія. Такія словы і паказваюцца т. Шульманам, як агульныя для беларускай і яўрэйскай моў, праўда, у некалькі абмежаваным ліку. Не зварачаецца ўвага на словы, запазычаныя з лацінскай мовы, а іх у беларускай мове мы, знойдзем у колькасьці, у кожным разе, большай за тую, якая ёсьць у мове расійскай. Трэба прыпомніць: „адукуцыя — образование“, „акуляры — очки“, „далікатны — обходительный“, „даклярацыя — обещание“ і інш. Маецца пэўная рацыя думаць, што і ў Вялікаросію лацінская моўная хваля плыла ня іначай, як праз Беларусь. У свой час аўтара „Словаря белорусского наречияІв. Насовіча папікалі рэцэнзэнты за тое, што ён уводзіць зашмат лацінскіх слоў, якія ўжываюцца пераважна сярод каталіцкай шляхты. Каб ухіліцца падобных папікаў, у „Беларуска-расійскім слоўніку“ М. Байкова і С. Некрашэвіча дадзены толькі „абеларушаныя“ чужаземныя словы. Аднак, такіх слоў зусім ня так мала, як гэта звычайна думаюць, — і, канечна, Камісія для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы ўстановіць этымолёгію кожнага беларускага слова паасобку. Трэба