Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заставілі без перакладу. Гэта першае, а другое тое, што „жаночы лекар“ не перакладае нават слова гінеколог, яно значыць „дамский врач“, а не „врач по женским болезням“.

На паасобныя заўвагі паважанага рэцэнзэнта я магу зазначыць, што слова „гинеколог“ зусім ня будзе „дамский врач“, у літаральным перакладзе з грэцкай мовы яно будзе „жонказнавец“ (парасійску — „женовед“ або „женослоў“ (!), але з прычыны цьмянасьці апошняга слова правільным перакладам будзе якраз „жаночы лекар“ (на гэтым перакладзе я настойваю); слова-ж ветеринар пакінута без перакладу дзеля таго, што цяпер об ектам вэтэрынарыі зьяўляецца ня толькі „быдла“ (veterina, ва ўжываньні Плінія якраз — рабочий, выючный скот), але „скаціна“ і потым „жывёла“ наогул, народнае ж слова „канавал“ (адсюль „ветеринария — канавальства“) не падыходзіць ужо з тэй прычыны, што яно не адпавядае сутнасьці сучаснай вэтэрынарыі.

Аднак, чым-жа тлумачыцца гэтая зьява „шышкоўшчыны“ ў нашай мове? Адкуль бярэцца такая тэндэнцыя перакладаць па магчымасьці ўсе чужаземныя словы на беларускую мову і, прытым (авохці, жах!), перакладаць абсолютна?

Адказваючы на гэтае пытаньне, тав. Шульман піша:

„Яна зьяўляецца рэакцыяй на абвінавачваньне беларускай мовы ў „мешаніне“. Няхай будзе па магчымасьці менш чужаземных слоў, няхай мова будзе больш самастойнай. І яе перастануць называць сапсаванаю расійскаю моваю і пачнуць адносіцца да яе з павагаю. Нятрудна ўявіць сабе, што і ворагі беларускае мовы, і яе прыхільнікі — аўтары тэрмінаў накшталт „простастаўнік“ — па сутнасьці стаяць