Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на адным і тым-жа прынцыповым грунце адносна „чыстаты“ і сапсаванасьці мовы, як гэта ні парадоксальна. Бязумоўна, вялікарускія шовіністыя, пачуўшы слова „пэрпэндыкуляр“ і ня ведаючы, што гэта слова ўжываецца ня толькі ў рускай мове, скажуць: „Гэта-ж беларусы сапсавалі расійскае слова. Мабыць, наш укладчык новых слоў альбо баіцца гэтых крытыкаў, лічачы іх довады грунтоўнымі, альбо наогул імкнецца да таго, каб як мага менш агульных элемэнтаў было паміж беларускай і іншымі мовамі“.

„Мы лічым наадварот, — канчаткова формулюе свой погляд т. Шульман, што інтэрнацыянальнага характару навуковая, тэхнічная і іншая тэрмінолёгія павінна ўжывацца ў беларускай, як і ў іншых мовах, за выключэньнем тых выпадкаў, калі ў мове ўжо існуюць народам створаныя іншыя адпаведныя тэрміны“.

Вось-жа трэба зазначыць, што паважаны таварыш вельмі наіўна, да ачамернасьці проста глядзіць на проблему выпрацаваньня сучаснай літаратурнай мовы і надае ўкладальнікам тэрмінолёгій і слоўнікаў тое, чаго ня можа быць у ўдзельнікаў жывой справы, — надае літаратурнага страху перад якімісь крытыкамі.

Сам тав. Шульман, пачаўшы гаварыць аб „чыстаце“ мовы з пытаньня аб чужаземных словах, у далейшым сваім разважаньні бачыць гэту „чыстату“ ў адпаведнасьці створаных штучных слоў „духу“ мовы, яе стылю, яе фонэтычным і морфолёгічным асаблівасьняй:

Правільна тое, што словы самі па сабе яшчэ ня маюць вялікага значэньня для „чыстасьці“ або „сапсаванасьці“ мовы. Як гэта ні парадоксальна, але можна выабразіць сабе, што фраза, у якой будзе