Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вышла вельмі раздутай, — і тутака мы маем напластаваньне тэрмінаў, а менавіта, апроч асноўных тэрмінаў, тутака багата раскідана залежных ад іх вытворных слоў, такім спосабам — даецца іменьнік, прыметнік і нават дзеяслоў таго-ж кораню. Большасьць чужаземных тэрмінаў перакладзена абсолютна, прычым для перакладу скарыстаны як словы, што ўжо існуюць у мове (напр., „автотип — адбітка“, „аудитория — слухальня“ і г. д.), гэтак і новатворы. Сярод новатвораў знаходз м вельмі ўдалыя, папраўдзе мастацкія стварэньні, як, напр., „аллегория — іншасказ“, „автограф — уласнапіс“, „афоризм — выслоўе“ і г. д. Праўда, сярод перакладаў трапляюцца няўдалыя, а часам і зусім няправільныя пераклады, як, напр., „анаграмма — надпіс“ (у дакладным перакладзе, — перастаўка літар у слове або, як у польскай мове, łamigłóska). Два тэрміны — чужаземны і беларускі — даюцца толькі ў самых рэдкіх выпадках, прычым беларускі тэрмін заўсёды стаіць ўперадзе чужаземнага, напр., „апофеоз — убагаўленьне, апофэоз“, „артист — мастак, артысты“.

У географічна-космографічнай тэрмінолёгіі (III в.) з агульнай лічбы 450 тэрмінаў перакладаецца ўсяго 75 тэрмінаў, прычым толькі 24 перакладзены абсолютна і ў большасьці новатворамі. З гэтых новатвораў адзначым: „глетчер — ледавік“, „горизонт — кругавід, пазем“, „конгломерат — зьляпняк“, „ланашафт — краявід“, „меридиан — палудзеньнік“, „обелиск — востраслуп“, „сталаглит — накапак“, сталактит — нацёк“, „тропік — зваротник — экватор — роўнік“. У выпадках, калі даюцца два тэрміны, беларускі і чужаземны, няма тэй паступовасьці ў пастаўленьні беларускага тэрміну на першым месцы, як тое бачым у папярэдніх выпусках. Паказальна ў гэтых адносінах, што супроць матэматычнай тэрмінолёгіі пры перакладзе тэрміну „полюс“, дзе „канцавосьсе“ пастаў-