Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лена на першым месцы, а полюс — на другім, у географічнай тэрмінолёгіі бачым „полюс — полюс, канцавосьсе“.

У псыхолёга-лёгічнай тэрмінолёгіі (IV в.) абсолютна перакладзена толькі 16 тэрмінаў: „ассоциация — злучэньне“, „ассоциативный — злучальны“, „атавизм — зваротна-спадчыннасьць“[1], „бинокулярны — двохвочны“, „галлюцинация — здань“, „гармония — суладзьдзе“, „диссонанс — разгалосьсе“, категорический — бязумоўны“, комбинация — сукладаньне“, консонанс — сугалосьсе“, „нюанс — адценьне“, ,тавтология — тожслоўе“, „хронометр — часамер“, „хроноскоп — часагляд“ „экстаз — захапленьне“, „эстезиометр — чуламер“. Наогул-жа пры 75 проц. перакладзеных тэрмінаў у гэтай тэрмінолёгіі побач з беларускім тэрмінам пакідаецца чужаземны тэрмін у нашай транскрыпцыі, прычым чужаземны тэрмін ставіцца ўперадзе беларускага.

Пяты выпуск „Беларускай навуковай тэрмінолёгіі“, які зьмяшчае ў сабе геолёгічныя, мінэралёгічныя і крышталёграфічныя тэрміны, наогул дзе мала орыгінальнага матэрыялу. Тутака ў нямалай колькасьці перапісваюцца тэрміны з матэматычнай і географічнай тэрмінолёгіі, хаця і з некаторымі адхіленьнямі, напр., у географічнай тэрмінолёгіі тэрмін „глетчер“ перадаецца адным толькі „ледавік“, а ў геолёгічнай тэрмінолёгіі знаходзім: „глетчер — ледавік, глетчар“. Пераважная большасьць чужаземных тэрмінаў пакідаецца без перакладу, а часам даюцца няправільныя пераклады, як, напр., „гипоцентр — надасяродак“. Наогул 5-ты выпуск „Навуковай тэрмінолёгіі“, гэта адзін з найменш апрацованых і вельмі няўдала з значнаю колькасьцю памылак выдадзены выпуск тэрміколёгіі.

  1. Лепш было-б казаць — зваротная спадчыннасьць. М. Б.