Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

139. Диаметр — Прамер, дыямэтр.

239. Катет — Прыпростакутная, катэт.

257. Конус — Стажок, конус.

506. Полюс — Канцавосьсе, полюс.

544. Призма — Кантаслуп, прызма.

579. Процент — Адсотак, процант.

624. Ромб — Сукосьнік, ромб.

871. Хорда — Струна, хорда.

873. Центр — Асяродак, цэнтр.

876. Цилиндр — Валец, цыліндр.

Як бачым, перакладзены назвы амаль што ўсіх асноўных геомэтрычных фігур, прычым на першым месцы пастаўлена беларускае слова.

Аднак, з ліку больш чымся 140 тэрмінаў, пакінутых без перакладу, ёсьць такія, што можна перакласьці, як гэта і бачым у іншых тэрмінолёгіях. Напр., „амплітуда“ ў географічнай тэрмінолёгіі перадаецца, як „размах“, „интервал“ лёгка перадаецца нашым словам „прамежак“. Тварцы матэматычнай тэрмінолёгіі хутчэй недасалілі, чымся перасалілі пры перакладзе чужаземных тэрмінаў у нашую мову, хаця трэба прызнацца, што для перакладаў у пераважнай большасьці ўзяты не народныя, а штучныя словы, новатворы, сярод якіх ёсьць вельмі нязграбныя тэрміны, напр., „простакутная“, „проціпростакутная“ і інш. Простым непаразуменьнем трэба лічыць пераклад „фокус — вогнішча“.

У літаратурнай тэрмінолёгіі („Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва“) ня менш за 45 проц. чужаземных тэрмінаў перакладзены на беларускую мову. Падлічаць гэтыя тэрміны, як тое зроблена ў адносінах да матэматычнай тэрмінолёгіі, няма сэнсу, ды тут і ня можа быць строгага падліку, бо літаратурная тэрмінолёгія адрозьніваецца ад іншых тэрмінолёгій тым, што з ласкі яе ўкладальніка яна