Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У гэтых адносінах роман Цішкі Гартнага прыналежыць да тыповых твораў беларускага прыгожага пісьменства нацыянальнага кірунку.

Ён можа быць названы нацыянальным беларускім романам, як поэма Коласа „Новая зямля“ ёсьць нацыянальная беларуская поэма.

Нацыянальная рыса прыметна і ў наймалодшага беларускага песьняра — Міхася Чарота.

Хто іншы, як ня Міхась Чарот, пісаў:

Чорная краіна… Дзень цэлы ў сумоце,
І думкі да дому ляцяць,
Дзе хата старэнька стаіць пры балоце
І вербы над рэчкай шумяць,
Дзе лепшыя хвілі жыцьця у няволі.
Як хмаркі на небе, прайшлі:
Дзе ўсё міла сэрцу: балоты і полі,
І кветкі, што ў лузе ўзышлі.
Заўсёды я думкай ў тым краю вітаю,
Я толькі жыву для яго.
Край родны, край сумны — крыжоў і балотаў,
Ці хутка спаткаюся з ім,
Ці хутка пачую я песьню чаротаў
Над сонным балотам тваім?

У зборніку, „Завіруха“ на апошніх старонках даецца цэлы шэраг вершаў на падобныя-ж тэмы.

Праўда, гэтыя вершы амаль што ня першыя творы Чарота, з якіх ён пачаў сваё літаратурнае разьвіцьцё, і сам аўтар у прадмове да зборніка, як быццам, вызначае іншы шлях свайго разьвіцьця, кажучы: „Час накладае свой адбітак. Тое, што было ўчора, таго няма сягоньня. Тое, што абурвала ўчора, тое сягоньня забыта і спалена. Сягоньня новае.

Калі ў першым сваім вершы я казаў:

Край родны, край сумны — крыжоў і балотаў,
Ці хутка пачую я песьню чаротаў
Над сонным балотам тваім,