Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пісьменьнікаў. Гэтыя рысы агульнай творчасьці пісьменьніка знаходзяць сабе адбітак і ў зборніку яго „Апавяданьняў“, выданых у 1926 г. Хіба не найлепшае з усіх гэтых апавяданьняў апошняе — „Як я зрабіўся контрабандыстым“. Сучаснае па сюжэту, напісанае жвава і вытрыманае з стылістычнага боку, яно разам з тым ёсьць і найбольш вялікае з усіх апавяданьняў зборніку. А пра іншыя можна казаць, што для пісаньня іх, як відаць, у Бядулі не хапала часу. Вышлі кароценькія, дужа кароценькія рэчы. Аднак, усе апавяданьні Бядулі сучасны, адпавядаюць тыповым зьявам нашай рачаіснасьці, — і ня будзе памылкай казаць, што калі цяпер рабочы, пролетар гораду, пакуль што не фігуруе ў гэтых апавяданьнях, дык у далейшым рабоча-грамадзкае жыцьцё, знойдзе сабе яскравы адбітак у яго творах. А што Бядуля — „майстар“ нашай прозы, гэта яскрава даводзіцца апошнім яго апавяданьнем за 1926 г, надрукаваным ў № 8-м „Полымя“, — „Танзілія“. Як мастацкі прозаічны твор, „Танзілія“, бязумоўна, зойме адно з першых месц у шэрагу нашых прозаічных твораў. Вобраз татаркі, якая нарадзіла ад беларуса Васіля дзіця, забітае яе мужам, татарынам, жыва ўяўленай пісьменьнікам у яе „біолёгічнай трагедыі жанчыны“, будзе жыць сярод вобразаў беларускай прозы.

Стыль Бядулі — сьмелы і разам з тым лёгкі і роўны…

Аднак, стыль М. Зарэцкага па сваёй рэволюцыйнай магутнасьці пакуль што адзіночны стыль у нашай прозе.

„Ціха было. Але ва ўсім адчувалася жывая напружанасьць нейкая. Быццам ночны спакой працінаўся памалу яшчэ стрыманай энэргіяй, і пад навалаю яе во-во ўжо гатоў быў рассыпацца ў сумятлівую дзенную рухавасьць. І застыгла ў шэра-сталёвым папетры маўкліва-трывожнае чаканьне…“