Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Фразы выбіваюцца нібы-та ўзмахамі сталёвага молата. Фразы ў большасьці кароткія, быццам уцятыя…

У 1926 годзе М. Зарэцкі даў зборнік „Пад сонцам“, аповесьць „Голы зьвер“, у самым канцы году „42 дакуманты“ і „Двое Жвіроўскіх“.

Сярод герояў апавяданьняў М. Зарэцкага няма чаго шукаць нясучасных тыпаў. Рэволюцыянэры-барацьбіты, жанчыны, выбітыя рэволюцыяй з каляіны мяшчанскага жыцьця, контр-рэволюцыянэры, разбэшчаныя „здраднікі“ новага ўкладу жыцьця („голыя зьвяры“) і побач з гэтым моладзь, піонэры — дзеці, будаўнікі будучага. Ёсьць адна рыса, якая выгодна адрозьнівае прозу Зарэцкага на агульным фоне нашай больш сялянскай, чымся гарадзкой літаратуры. Зарэцкі дае вобразы пераважна рэволюцыйнай інтэлігенцыі або проста інтэлігенцкіх тыпаў, якія кінуты ў кіпучы кацёл рэволюцыйных перажываньняў. Гэта надае асаблівай колёрытнасьці творам Зарэцкага і робіць яго „ходкім“ сярод інтэлігенцкіх кругоў пісьменьнікам.

Тое, што створана Зарэцкім у 1926 годзе, можна разглядаць, як канву, па якой будуць разьвівацца далейшыя буйныя парасткі яго творчасьці.

На гэта разьвіцьцё пісьменьніка выразна паказвае яго роман „Сьцежкі-дарожкі“, які пачаў друкавацца сёлета ў часопісі „Полымя“.

Сярод прозаічных твораў ад мінулага году, бязумоўна, важнае месца павінны заняць апавяданьні М. Гарэцкага „Досьвіткі“ і „У чым яго крыўда?“ Гэтак сама значнае месца належыць „Запіскам“ аб імпэрыялістычнай вайне. Што проза Гарэцкага мае шмат дадатных бакоў — гэта вядома ўжо даўно. І толькі выпадковымі акалічнасьцямі можна вытлумачыць многалетняе маўчаньне таленавітага прозаіка. Тым больш трэба прывітаць, што М. Гарэцкі зноў