Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лексыкі, а ў сэнсе фразэдоёгіі. Напр., бяру на аднэй толькі 93 стар: — „Хіба-ж дапусьціць ён сябе да таго, каб сябраваць з жаночым насеньнем“.„,Зрабіць намеры сьцерці яе з твару зямлі“. „Аленка, пакрыўджаная ў лепшых сваіх жаданьнях“. „Яшчэ больш сур‘ёзны стаўся Сьцёпка“. „Настала лета, уцягнуўся Сьцёпка ў гаспадарчую работу“. Канечна, гэтыя асаблівасьці стылю Коласа, мабыць, у некаторых адносінах і маюць свой сэнс: дзякуючы ім, палягчаецца чытаньне яго твораў асобамі, што прайшлі расійскую школу. Аднак, ясна, што школай беларускай фразэолёгіі проза Коласа быць ня можа.

У сэнсе дынамічнасьці стыль З. Бядулі і М. Зарэцкага, бязумоўна, стаіць вышэй ад стылю Як. Коласа.

Пераходзім да гэтых апошніх.

З. Бядуля, апрача журнальных артыкулаў, выпусьціў у 1926 годзе цэлы зборнічак сваіх „апавяданьняў“. Каб судзіць аб „новых“ апавяданьнях Бядулі, каб мець пэўны „маштаб“ для ацэнкі яго „новых“ продуктаў пяра, трэба мець на ўвазе агульныя рысы яго творчасьці. Аб дужа разьвітай фантазіі пісьменьніка было ўжо казана. Гэтай асаблівасьцю Бядулі і тлумачыцца яго закаханьне да мітолёгічных, казачна-баечных сюжэтаў. Бядуля адчувае сябе зусім дома як на беларускім небе, гэтак і ў нетрах палескіх балот, — там, дзе жывуць чэрці, лясуны, русалкі і інш. стварэньні беларускай фантазіі. Бядуля сваёй фантазіяй можа жыва ўявіць сабе і маляўніча апісаць перажываньні і цяжарнай кабеты, і контрабандыстага, якому пагражае кара сьмерці. Пісьменьнік з багата разьвітай творчай фантазіяй, Бядуля разам з тым палкая, адароная чыста-паўднёвым эротычным тэмпэрамантам натура, і пры тым вельмі цякучая, зьменная, гнуткая натура. Мабыць, Зьмітрок Бядуля — самы палкі і разам з тым самы гнуткі з ліку нашых