Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сэнсе. Самы факт зьяўленьня „лубка“ ў нашай поэзіі можна лічыць вельмі паказальным. Ён паказвае на тое, што наша поэзія ўжо даволі насычана мастацкімі творамі, і ў ёй адчыняецца прастор для стварэньня рэчаў, якія перасьледуюць практычныя, агітацыйныя мэты.

У сваю чаргу факт пашырэньня і росту прозаічных твораў сьведчыць выразна аб тым, што наша літаратура перайшла на новую, больш высокую ступень творчасьці. Сапраўды, кожная літаратура, пачынаючыся з поэтычных твораў, пераходзіць потым да мастацкай прозы і ўжо ўрэшце разьвіваецца клясычвая драма. Або, дакладней кажучы, лірыка зьмяняецца эпосам, а ад гэтага апошняга адчыняецца просты шлях да новэлі ды роману ў прозе; вянец-жа, заканчэньне літаратурнага разьвіцьця — трагедыя і комэдыя. Гэтая зьмена ў першапачатковай і сярэдняй стадыі літаратурнага разьвіцьця ясна выступае і ў нашай літаратуры.

Конкрэтна: ад лірыкі Я. Купалы і, часткова, М. Багдановіча пераходзім да эпосу Я. Коласа, і ён-жа дае ўзоры вытрыманай прозы, а адсюль пераход да поэты-прозаіка Ясакара-Бядулі, да пачынальніка беларускага роману Ц. Гартнага, і ўрэшце, да М. Зарэцкага, Кузьмы Чо нага і інш. Паступова ў Коласа, Ясакара, Гартнага вершы выпіхаюцца мастацкай прозай, а ў Зарэцкім і Чорным — бачым ужо „чыстых“ прозаікаў.

Разьвіцьцё мастацкай прозы адпавядае і найпільнейшай патрэбе нашага часу, — патрэбе сформаваньня дакладнай літаратурнай мовы, выяўленьня асаблівасьцяй беларускай фразэолёгіі і беларускага стылю. Поэтычная „вольнасьць“, якая ламае стыль, націск, а часта і сэнс, — усім добра вядома. А пры нераспрацаванасьці мовы гэтая вольнасьць знаходзіць для сябе асабліва шырокае ўжываньне.