Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА ЗА 1926 г.

1926 г. з пэўнай рацыяй можна назваць годам узбагачэньня нашай прозаічнай літаратуры. Мастацкая проза нават пачынае адсоўваць на другі плян мастацкую поэзію. Сапраўды, колькі-небудзь значных поэтычных твораў, ці гэта будзе буйная поэма, ці нізкі лірычных вершаў, ці нават зборнікі баляд-казак, у мінулым годзе мы не заўважым. Нашыя песьняры нібы-то прыціхаюць. Разумеецца, другі том вершаў Янкі Купалы ў залік ісьці ня можа, бо гэта — даўнейшы зборнік „Шляхам жыцьця“ ў новай вокладцы і ў больш прыгожай вопратцы, чымся пецярбурскае і асабліва віленскае выданьні. А новага ў 1926 г. Янка Купала даў да дзіўнага мала — усяго некалькі вершаў. Толькі зрэдка гучыць песьня і Якуба Коласа. Зрэдка пяе і Ясакар. Нават маладыя поэты прыціхаюць. Праўда, да мінулага году належыць „Біблія“ Крапівы, зборнік вершаваных твораў на цэлыя 96 старонак. Але „Біблія“ гэта — поэзія асаблівага жанру. Гэта, проста кажучы, „лубок“ у беларускай поэзіі, лубок, які да ачамернасьці напамінае сабою тыя „лубяныя“ малюнкі, якія багата аздабляюць нашую літаратуру антырэлігійнага зьместу. Ня трэба дзівіцца з таго, што для мэтаў антырэлігійнай пропаганды абраны „лубок“, бо практыка даводзіць, што шляхам лубачных тандэтных малюнкаў, плякатаў і літаратуры пэўная ідэя больш распаўсюджваецца ў шырокіх народных масах. Аднак, „лубок“ ня можна яшчэ аднесьці да катэгорыі мастацкай поэзіі ва ўласным