Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адсюль у нашых поэтаў, асабліва тых, якія ня зусім добра ведаюць народную мову, часамі можна сустрэць вершы, якія па сутнасьці зьяўляюцца наборам слоў, і слоў, часта невядомых. Такія вершы або, прынамсі, паасобныя радкі ў вершах знойдзем на зары нашай літаратуры нават у поэтаў клясыкаў (напр., „вогнемгненная крыніца“ ў „Новай Зямлі“, стар. 217), а ў малодшых пісьменьнікаў у нашыя дні яны проста зрабіліся звычайнай зьявай. Бяру, напр., апошні за 1926 г. 8-мы нумарПолымя“. Чытаю ў „РазьвітаньніЗ. Бандарынай:

Радасьць наземіць (?) —
жывой пазалотаю.
Бор-чараўнік
з ціхазвоннай (?) асінаю
Шэптамі песьціць імглістых далін. (Склад!)
Ёкнула сэрца
жывой пазалотаю… (Дзе cэнc?)

А вось продукт творчасьці А. ГурлоДзесятаму зьезду“ („Сав. Беларусь“, 1927 г., № 5).

Чытаем:

Менск ёсьць трыбуна на захад,
Менск — СССР абаронен…

Пытаньне: дзе-ж тут сэнс і які стыль!

Ловіць ён кожнае слова,
Словы компартый, саветаў,
Хоча прарвацца развоем
Сьмелым сталевым узьлётам…

Пытаюся сьмела: дзе тутака сэнс?

А гэта якая пекнасьць з боку стылю:

Кожны папраўдзе ацэніць
Шлях свой вядзём куды мы!