Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

больш і больш разьвіваецца з формальна мастацкага боку, найбольш-жа ўдалымі вершамі я лічу тыя, што дадзены ў часьціне „Урачыстасьць рэволюцыі“. Тутака няма аніякай шурпатасьці. Тое, што здаецца крытыку шурпатасьцю, ёсьць хутчэй выразам рытму рэволюцьйнага змаганьня. Гэта ня шурпатасьць, а цьвёрдасьць, і не „неахайнасьць“, як кажа крытык, а поэзія рэволюцыянэра, якому няма калі думаць аб літаратурных каўнерчыках ды брыжыках. Можна пашкадаваць аб адным, што ўвесь зборнік вершаў поэты-рэволюцыянэра не афярованы ўрачыстасьці рэволюцыі. Бо без рэволюцыі няма жыцьця. У галіне мастацкай поэзіі, апроч паасобных выданьняў, дужа высока стаіць поэма М. ЧаротаМарына“, якая зьявілася на старонках „Полымя“ (№ 3). Яна сьведчыць аб няўхільным поступе таленту маладога поэты.

У мінулым годзе, амаль што ў самым канцы яго, у выданьні Дзяржаўнага Выдавецтва выходзіць з друку зборнік вершаў Крапівы пад такім-жа самым загалоўкам „Крапіва“. Другія зборнічкі гэтага-ж поэты зьяўляюцца ў выданьні „Кніжніцы Маладняка“ („Асьцё“).

Крапіва — поэта асаблівага яшчэ няспробаванага ў нашай літаратуры жанру.

Поэта сам гэтак характарызуе сваю творчасьць:

Не цягнусь я за Чаротам,
Купале не раўня,
А жыву сабе пад плотам
Ціха дзень тут ада-дня.

Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава,
А якая? — сьмех ды годзе,
Я — пякучка-крапіва.

Я расту вось тут пад плотам
І ня так даўно ўзышла,
А ўжо м огім абармотам
Рукі-ногі папякла…