Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каханьне паміж мужчынай і кабетай, але ёсьць пэўная розьніца паміж героямі Зарэцкага і Нёманскага: першыя кахаюцца, як хлопец і дзяўчына, другія — як мужчына і кабета. Падаснова апавяданьня Нёманскага больш глыбокая. Праўда, і ў яго ёсьць пэўная „хадульнасьць“ герояў, ёсьць пэўныя шурпатасьці, што асабліва выяўляецца ў першым па часе яго апавяданьні „Ромэо і Джульета на Беларусі“ (першы раз надрукаваны на старонках „Полымя“ ў 1923 г.), але апошяяе апавяданьне зборніку — „Абмылка“ ўжо ня мае шурпатасьцяй,

Наогул, зборнік Нёманскага можна палічыць ня менш багатым укладам у нашую літаратуру, як зборнік Зарэцкага.

Шэраг апавяданьняў і эскізаў, дадзеных на старонках „Полымя“, апроч ужо названых апавяданьняў Я. Коласа, паасобку апаваданьні і эскізы М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, Я. Ліманоўскага, Алеся Гародні, з яскравасьцю даводзіць, што ў мінулым годзе наша літаратурная творчасьць пэўна вышла на шлях утварэньня багатай зьместам мастацкай прозы, якая па сваіх мотывах ёсьць выразам рэволюцыйнай сучаснасьці.

Што да вершаў, дык мінулы год даў нам, апроч поэмы „Сымон Музыка“, зборнік вершаў Ц. Гартнага „Урачытасьць“, як урачыстасьць рэволюцыі і ўрачыстасьць жыцьця. У свой час на старонках-жа „Полымя“ (№ 3) Улідзе, падкрэсьліваючы мастацкасьць паасобных вершаў зборніку, галоўным чынам, вершаў з часьціны „Урачыстасьць жыцьця“ („Случчына“, „Слуцак“ і г. д.), паказваў на шурпатасьць іншых вершаў, якая, на яго погляд, „яшчэ больш увыпукляецца (вось так слоўца! — дадам ад сябе) на фоне мастацка-прыгожых вершаў“. Я дазваляю сабе не згадзіцца з ранейшым крытыкам. На мой погляд, праз увесь зборнік праходзіць рыса мастацкасьці, адзнака поэтычнага таленту, які ўсё