Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

значна пасуваюць уперад разьвязак проблемы нашай рэволюцыйнай мастацкай прозы. Невялічкі зборнічак новых апавяданьняў аўтара пад загалоўкам „Пела вясна“ выдадзены ў сэрыі „Кніжніца Маладняка“. можа замацаваць прыемнае ўражаньне ад яго творчасьці. За пэўны мінус аўтара можна палічыць хіба адно, — яго моладасьць і адпаведна гэтаму адсутнасьць глыбокага аналізу жыцьцёвых адносін, прадпасылкай для якога павінна быць наяўнасьць у аўтара шырокага, выраслага на грунце філёзофскага разьвіцьця і жыцьцёвага дасьведчаньня, свайго закончанага сьветапогляду. Такога сьветапогляду няма ў маладога пісьменьніка. Адсюль хаця факты жыцьця наогул зафіксаваны аўтарам правільна, аднак, ён нібыта коўзаецца па жыцьцёвай паверхні і не дае глыбокага псыхолёгічнага аналізу. Адсюль і пэўная „хадульнасьць“ герояў аўтара і самая кароткасьць яго апавяданьняў. На мой погляд, Зарэцкі — таленавіты пісьменьнік, але ён яшчэ не дарос датаго, каб даваць творы з складанай інтрыгай, глыбокім аналізам, прадуманым сьветапоглядам.

У гэтых адносінах вышэй за Зарэцкага стаіць Я. Нёманскі, зборнік апавяданьняў якога „На зломе“ вышаў у самым пачатку 1925 г. Нёманскі ў сэнсё агульнай адукацыі, псыхолёгічнага разьвіцьця і жыцьцёвага дасьведчаньня на цэлую галаву паднімаецца над нашымі маладымі пісьменьнікамі. Яго зборнік знойдзе сабе не абы-якога, а сур‘ёзнага чытача. І можна думаць, што школа яго чытачоў не абмяжуецца толькі беларусамі. Зборнік прачытае ад пачатку да канца і расіец, і украінец, і паляк. Тэмы аўтара сучасныя, тыпы герояў рознастайныя, жыцьцёвыя, абставіны абрысоўваюцца памастацку, мова лёгкая і апрацаваная, псыхолёгічны аналіз глыбокі і правільны. Адзін з галоўных сюжэтаў творчасьці Нёманскага, як і творчасьці Зарэцкага, — гэта