Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

другая рэдакцыя была страчана ім у час вандроўкі на Каўказ, што ў выдрукованым тэксьце дадзена ўжо трэцяя рэдакцы поэмы. Гэтак выходзіць, што нібыта поэма прыналежыць амаль да самага 1925 г… Аднак, подых рэволюцыі бадай што не’ даткнуўся сутнасьці поэмы. Касьцяк яе — дарэволюцыйны.

Тым ня менш поэма славутага песьняра беларускай прыроды і быту ў тым выглядзе, у якім яна вышла з друку ў мінулым годзе, ёсьць вельмі выдатнай зьявай у галіне нашага прыгожага пісьменства. Некалькі можна было-б папікнуць аўтара за тое, што ня зусім поўна разьвінуты сюжэт поэмы. Аднак, вельмі высока стаіць тэхніка вершу, больш высокая, чымся тэхніка вершу ў „Новай зямлі“. Тутака Колас стаіць на аднакавай вышыні з Купалам…

Крок за крокам“ і „У ціхай вадзе“ Коласа ёсьць старыя творы, хаця і ў новым выглядзе…

Подых рэволюцыі адчуваецца ў другім зборніку прозаічных твораў поэты, які пайшоў у публіку ў 1925 г., — яго зборніку „На рубяжы“, хаця аўтар апісвае не беларускую, а курскую быль часоў рэволюцыі.

Больш удалымі ў сэнсе мотываў і выкладу зьяўляюцца прозаічныя творы пісьменьніка, якія надрукаваны на старонках „Полымя“, у № 3 — „Прокурор“ і № 7 — „На парозе“. Тутака аўтар знаходзіцца ўжо проста пад уплывам зьяў рэволюцыі і яе ідэолёгіі.

Наогул-жа ў адносінах да нашай прозы мінулы год зьявіўся багатым годам.

У першую палову году вышаў з друку зборнік апавядавьняў ЗарэцкагаУ віры жыцьця“. Гэты зборнік крытыка справядліва палічыла багатым укладам у нашую літаратуру (гл. Полымя № 3). Сапраўды, лёгкія для чытаньня, сучасныя па сюжэту, напісаныя прыгожай мовай апавяданьні Зарэцкага