Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык гэт‘, у неба, у край вясеньні
Ад мар, што душаць у жыцьці.
На белых крыльлях лятуценьня,
Пясьняр, на слова-чар ляці!

|}

Прырода ў шматфарбнасьці яе зьяў і процэсаў, У вялічавай спакойнасьці пушч-лясоў і бязьмежнай сіньню неба ёсьць магутнай крыніцай, якая здымае з сэрца людзкога ўсе атруты і пакуты:

Слабы, хворы ў цішы скора
Свае болькі, сваё гора
Пазабыўшы, ўстрапянецца.
Сілы — дасьць яму крыніца,
Веру — сонца, што іскрыцца,
Сьмеласьць — неба, што сьмяецца.
Лес яму аб волі-долі
Зашапоча што-раз болей,
Прымірыць з жыцьцём нямілым.
Ў неба гляне і устане
Зноў з нядоляй на змаганьне
Верны сын зямелькі шчырай.

(„Крыніца“).

Такім спосабам, жыцьцё прыроды, азначаючы зьмест творчасьці, тэматыку поэткі, азначае і выпраўляе, там, дзе трэба, асноўныя тоны яе поэзіі.

Крыніца — здаровая, багатая, дадатная, якая сапраўды можа ўзгадаваць прыродную поэтычную здатнасьць.

Побач з гэтай крыніцай стаіць і другая таксама невычарпальная, найбагацейшая крыніца мастацкай поэзіі, — жывая творчасьць народная, — крыніца, з якой узяты тэмы для апошняга пятага разьдзелу зборніка „Зачараваны кут“. Тутака лірыка мае нахіл зьмяніцца на эпос, і вершы пераходзяць e баляды, апрацаваныя на фольклёрныя тэмы: „Балотніца“, „Плач старога лясуна“, „Вясельле“, — вадзянога дзеда з заліўцай-дзяўчынай. Асабліва добра ўдаюцца Арсеньевай, чаго і натуральна чакаць ад поэткі,