Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цёртым пад сінім небам бяздонным, — вось што выразна выпукляецца ў вершах Натальлі Арсеньевай. Яна жыве адным жыцьцём з прыродай, і яе сэрца б‘ецца ў унісон з косьмічным пульсам.

Сонца заходзіць… На вежах кляшторных
У шклах запаляюцца тысячы зорных
Ярка-чырвоных агнёў…
Хораша… Марыцца… Сэрца імкнецца
У край, што яшчэ прыгажэйшым здаецца,
Сумны, а родны ізноў.

Гэтак пачынаецца першы верш з разьдзелу „Родны край“. З цясьніны аграмадзін буйнога гораду сэрца поэткі імкнецца ў іншы край.

А што-ж там, у гэтым краі, сумным і мэрам далёкім, але разам з тым прыгожым, родным і блізкім?..

Там… там усё быццам так, а іначай
Хваляю ў сэрца ліецца гарачай,
Там, там усё прыгажэй.
Сіняе, сіняе неба бяз конца,
Смутна вясёлае, яснае сонца,
Далі бязьмежных палей.
Там, там у гожыя, цёплыя ранкі
Песьняю срэбнай вітаюць жаўранкі
Першыя проблескі дня,
Песьняю будзяць ціхія лагчыны,
Дзе яшчэ пасам густым, цёмна-сінім
Сонца калышацца мгла.
Бор там… Магутныя сосны-асілкі,
Белы бярэзьнік, высокі ды хілы
Ягаднік, мох між сасон…
Цёмныя, поўныя страхаў гушчары,
Байкі сасоньніку — лесныя чары,
Птушкаў пад веткамі звон…
Лета там… Хвалі па жыце гуляюць,
Колер зялёны у ерэбны зьмяняюць,
Срэбны, у сіні, сівы…
Сьцежкай зялёнаю ў жыта забрацца —
Можна у золаце зьнікнуць, схавацца.
Жыта вышэй галавы.