Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адным словам, сэрца поэткі імкнецца з цясьніны гарадзкіх вуліц на прасторы вясковых палёў і бароў, бо тутака, на гэтых неабсяжных прасторах, асабліва поўна выяўляецца магутнасьць прыроды ва ўсёй красе яе шматфарбнага жыцьця. Сярод вершаў Натальлі Арсеньевай амаль што ня знойдзем вершаў на гарадзкія тэмы. Горад з яго фабрыкамі, дымным паветрам, жвавым рухам гарадзкіх вуліц — лунаюць па-за ўяўленьнем поэтыкі. Толькі адзін-два абразкі гарадзкога жыцьця, прытым сярэднявечнага, і адбіліся ў творчасьці поэткі.

Першы:

Гаснуць косы на вежах готыцкіх касьцёлаў
І, зьніжаючысь, шклы запаляюць агнямі… (стар. 28).

Другі:

Таюць хмурынкі у небе высока,
Хвалі туманаў над Вільняй плывуць,
Места раскінулась ўнізе, далёка…
Вежы касьцёлаў у неба глядзяць,
Цэркваў блішчаць залатыя галовы,
Цёмнымі плямамі дрэвы ляглі… (стар. 35).

Горад у прызмроках вечаровых, чым яшчэ захапляўся, на свой канечна, манер, Максім Багдановіч… Але няможна таму, хто закаханы ў прыроду; любіць сучаснага, цеснага, буйнага гораду… Магутныя вобразы вясковай прыроды засланяюць у вачох паэткі вобразы гораду.

Ёсьць адна рыса, якая радніць Арсеньеву, як пясьнярку прыроды, з нашымі клясычнымі апявальнікамі прыроды, Якубам Коласам і Ясакарам, а з чужаземных, асабліва — з бэльгійцам Родэнбахам: прырода ў яе вачох ўстае, як жывая, адухоўленая прырода. Адсюль — сымболізм, як адзнака творчасьці пясьняркі, якая збліжае яе ня толькі з Коласам, але